Эдуард Акулін — Актава

Эдуард Акулін

Калі адшугае зялёны пажар
у кронах бярозаў, асін і акацый,
калі з павуціння павыткуцца хмары
і выйдзе настаўнік нарэшце на працу,
тады лістабой аглушае папар
раскацістай хваляй асенніх авацый…

Закончаны лета гастрольны сезон.
З шуфляды пара даставаць парасон.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий