Эдуард Акулін — Ронда

Эдуард Акулін

Да рук гарачых ліпне гліна,
здаецца, пальцы сочаць кроў…
А ён нагою зноў і зноў
ганяе ўвішны круг няўпынна.
І вырастае прыгажосць
у таямніцы рухаў-чараў,
нібы вяртае маладосць
майстэрства боскага ўладар –
Ганчар.
Напэўна, так калісьці Творца
на адзіноце сярод хмар,
натхнёны духам сваёй моцы,
ствараў Адама – сына мар,
не склаўшы рук да самай ночы,
як той Ганчар.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий