Эдуард Акулін — Туюгі

Эдуард Акулін

*
Паўднёвае сонца лавінай з гары
сцякала. Ты мовіла: – Любы, згарым,
і першай сігнула насустрач абвалу
снапоў залатых, што ліліся згары.

*
Нялюбай цела – вабнасць-чары –
я піў да дна світальнай чарай…
Ды дзень падкраўся, нібы кара,
за грэх астатні янычара.

*
Слодыч слоў не бяру на веру.
Словы – рэха нязбытных сноў…
Хоць каханне – нішто без Веры,
ды я ў шчасце наноў – не веру.

*
У абдымках цябе не душу…
Не дару пацалункаў каралі.
А парфумай пачуццяў душу
я тваю незмушона душу.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий