Эдуард Акулін — Віланэль

Эдуард Акулін

Забытых гусляў гукі.
Салодкі напамін.
Плылі стамлёна рукі.

Над безданню разлукі
зацвіў зімой язмін.
Забытых гусляў гукі.

Гучалі без прынукі
у квецені галін.
Плылі стамлёна рукі.

З гадамі сэрца мукі
гарчэюць, як палын.
Забытых гусляў гукі.

Плывуць стамлёна рукі…

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий