Эдуард Акулін — Жонцы

Эдуард Акулін

Усе нашы звадкі-спрэчкі
сплывуць, як з вадой снягі.
Не ў полымі цьмяным свечкі,
каханне — ў святле вяргінь.

Каханне — пакуль мы разам.
Каханне — дакуль жывём.
Не дзеля высокай фразы,
каб сын меў бацькоўскі дом.

Ты звадкі, прашу, і спрэчкі
забудзь, а ў душы пакінь —
не цьмяны пялёстак свечкі,
а светлы букет вяргінь.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий