Эдуард Акулін — Журавіны бяруць жанчыны…

Эдуард Акулін

Журавіны бяруць жанчыны,
паслухмяныя студзяць пальцы.
Не баяцца слядоў ваўчыных, —
на чарнобыльскі вецер скардзяцца.

Журавіны бяруць жанчыны,
імі ўсыпана ўсё Палессе…
Нібы кроў па слядах ваўчыных
палымнее на першым снезе

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий