Эдзі Агняцвет — Беражы зямлю і неба!

Эдзі Агняцвет

Нам цёпла у свеце дабрыні:
Тут сонца матчынай усмешкі,
Аблокі у сіняй вышыні,
Мурашніка жывыя сцежкі.

І хто ж не любіць ясных дзён?
Спявае жаваранак шчыра,
Званок вясны усім чуцён.
Мы – дзеці дружбы, мы – дзеці Міру!

Іскрыцца колерамі свет
Вясёлак, берасцянак, мяты.
…Ды у кожным доме ёсць партрэт
Забітага вайной салдата.

І просяць дзеці ўсёй зямлі,
Алесі, Патрыкі, Індзіры,
Каб людзі неба збераглі.
Мы – дзеці дружбы, мы – дзеці Міру!

І самі будзем берагчы
І кожны кут, і кожны лісцік –
Ад цемры вечнае начы,
Адкуль няма нікому выйсця.

Няхай збіраюць пчолы мёд,
Вінтоўкі будуць толькі ў ціры!
Сябры, ідзіце у карагод!
Мы – дзеці дружбы,мы – дзеці Міру!

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий