Эдзі Агняцвет — Хто пачынае дзень?

Эдзі Агняцвет

Раней за ўсіх устаў шафёр,
пабег да гаража.
Не любіць соннай цішыні,
гарачая душа!

Ён – неспакойны чалавек –
хацеў бы сто гадоў
цагліны цёплыя вазіць
для новых гарадоў.

Устане рана хлебапёк,
адчуе смачны пах,
і пойдзе жытні свежы хлеб
з румянцам на шчаках.

Па-свойму радуе маляр
прыроду і людзей:
прыносіць колеры вясны
вясёлы чарадзей.

Спытайся ў сонца і зямлі,
спытайся ў чыстых рэк:
– Хто пачынае новы дзень?
– Рабочы чалавек!

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий