Эдзі Агняцвет — Клён

Эдзі Агняцвет

Сем дзён губляе лісце клён
І тчэ дыван вясёлы.
І вось напрацаваўся ён,
Застаўся з голлем голым.

Затое людзям прыбярог
Багацце залатое.
А для маленькіх спрытных ног
Раздолле тут якое!..

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий