Эдзі Агняцвет — Свята кнігі

Эдзі Агняцвет

Паплылі на рэках крыгі
З дзіўным гулам, сінім бляскам.
І прыходзіць свята кнігі,
Дзе прасторна вершам, казкам.

Дзе любімыя героі –
На малюнках, як жывыя
Словы матчыны з табою –
Лугавыя і лясныя.

Кніга! Нам прыносяць словы
Праўду, вернасць і адвагу,
І зялёны свет дубровы,
І чырвоны колер сцягу.

Колькі фарбаў захавана
Ў чорных літарах чароўных?
Колькі ёсць вышынь нязнаных
У радках – сцяжынках роўных?

Пройдзе Тыдзень наш вясновы,
Будзеш ты расці і, з часам
Разгадаеш сілу слова
З роднай кнігаю сам-насам.

І таксама будуць святы
У кутку зацішнай хаты:
І прыгоды Дон-Кіхота,
І касмічныя палёты!

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий