Еўдакія Лось — Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі…

Еўдакія Лось

Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі,
З якімі лёс хаця на дзень братае…
Хоць упадзі балючымі грудзьмі
На роўны след, што вецер замятае.

Раней такіх пакугаў не было.
Ды я на іх ніколькі не сярдую:
Напэўна, сэрца ўмеласць набыло
Цаніць братэрства і любоў людскую.

1962

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений