Францішак Багушэвіч — Свiння i жалуды

Францішак Багушэвіч

Свіння, наеўшыся пад дубам жалудзей,
Заснула смагла, прачасалася
I так, як іншы між людзей,
Лычом карэнняў дакапалася.

Карэнні рве, капае ямы…
«Што робіш? — з дуба сокал кажа.—
Гэтак ты зглуміш і дуб самы,
Як падкапаеш, ссохне, ляжа!»

«Дык што! няхай сабе хоць згіне!
Абы мне жалудоў пад’есці,
Каторых надта любяць свінні»,—
Зарухкала свіння урэшце.

Дуб сокалу так гамане:
«Свіння свіннёй і заўсягды:
Яна не відзе, што на мне
Гадуюцца ёй жалуды!» 

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений