Гальшанскі замак

Пераказы і дыктанты

  Гальшаны знаходзяцца на паўночным захадзе ад Мінска, у Смаргонскім раёне. Сёння гэта невялічкае мястэчка, а быў час, калі яго ўладары адыгрывалі не апошнюю ролю ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Старыя малюнкі захавалі веліч грандыёзнага комплексу, які раскінуўся на беразе маляўнічага вадаёма, сярод старых дрэў вялізнага парку.
 Гальшанскі замак стаў адным з сімвалаў Беларусі. А гістарычныя падзеі, звязаныя са славутым родам, леглі ў аснову адной з сюжэтных ліній вядомага рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».
 Калі апынешся тут, здаецца, што вось зараз у правалах вокнаў мільгане цень Белай Панны, пра якую складзена многа легенд. Падсвядома чакаеш, што па бруку загрукаюць колы раскошнай карэты Паўла Сапегі. І амаль бачыш шыкоўныя сукенкі паненак, прыгожае адзенне шляхты, і амаль чуеш бразгаценне шабляў. Тут здаецца, што дзень сённяшні – проста сон і варта толькі расплюшчыць вочы, як перад табой увачавідкі з’явіцца маленькі куточак дзівоснай краіны – Вялікага Княства Літоўскага.
(143 словы)

Паводле Я. Малішэўскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий