Гамані, лес!

Пераказы і дыктанты

  Гамані, лес, пакуль стаіш. Жывеш ты – жыве з табою птаства, звяр’ё і шмат чаго іншага адушаўлёнага, неадушаўлёнага.
 Чаруй, лес, сваімі незлічонымі фарбамі і іх адценнямі. Усё ў цябе ў гуках і фарбах. Нават вятрам тваім колер дадзены. Яны блакітныя, зялёныя, жоўтыя.
 Сцеражыся, лес, неразумнага чалавечага дзейства. Усё жывое тваё асцерагаецца чалавека. Дрэва пачынае трапятаць лісцем, калі ён падыходзіць з сякерай. Птушка знарок рызыкуе сабой, каб толькі адвесці чалавека ад гнязда свайго. Звер сочыць, каб не перасякаліся яго і людскія сцежкі.
 Ты ведаеш, лес, што самым небяспечным для цябе з’яўляецца чалавек. Ён бярэ ў цябе ўсё, што ты можаш даць, у шмат разоў больш, чым можна спажыць. І калі ўсё ў свеце жыве толькі дзякуючы спажыванню, дык усяму гэтаму ёсць разумная мяжа. Чалавек жа – адзіная істота, якая меж гэтых не ведае. Адсюль і беды твае, лес, ды і ўсяго, што завецца прыродай.
(143 словы)

Паводле У. Саламахі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий