Гармата помсціць

Пераказы і дыктанты

  Гарматы білі па рэйхстагу. Здаецца, дрыжалі калоны Брандэнбургскай брамы. Клімёнку, аглушанаму за некалькі гадзін няспыннай стральбы, хацелася ненадоўга сысці з гэтага пекла. Даручыўшы кіраваць боем намесніку, ён выйшаў з зоны агню і спыніўся перад нізкім будынкам са шкляным дахам. Склад ці які арсенал? Нешта падобнае да музея.
 На стэндах ляжала розная зброя. Надпісы тлумачылі, дзе і калі трафеі былі здабыты. А вось і гарматы, як новыя. Надпіс на бірцы адной гаварыў, што гармата ўзята як трафей у бітве за Смаленск у тысяча дзевяцьсот сорак першым годзе.
 Нахлынулі ўспаміны: разбураны дашчэнту Смаленск, клубы дыму. Клімёнку прыходзіць думка: палонная гармата павінна адпомсціць за сябе. Ён накіраваўся да сваіх. Салдаты выкацілі гармату, пацягнулі на вуліцу, прынеслі скрынку снарадаў. З нейкім душэўным узрушэннем Клімёнак стаў круціць рукаяткі гарызантальнай і вертыкальнай наводкі, прыпаў да панарамы, прыцэліўся. «За Смаленск, агонь!» – скамандаваў сам сабе і націснуў кнопку спуску.
(143 словы)

Паводле У. Дамашэвіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий