Генадзь Бураўкін — Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах…

Генадзь Бураўкін

Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах,
Між чужых, незнаёмых людзей,
Буду я табе сэрца трывожыць
Успамінамі кожны дзень.

І калі пацалунак нечы
Раптам губы твае апячэ,
Ты успомніш:

а той, ранейшы,

Цалаваў усё ж гарачэй.

І быць можа, на тых раздарожжах
Зразумець ты паспееш яшчэ:
Ад мяне уцячы ты можаш,
Ад кахання ж – ніяк не ўцячэш.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий