Гімн мове

Пераказы

   Родная мова, такая знаёмая кожнаму з маленства, застаецца самай загадкавай і дзівоснай з’явай. Без мовы не было б чалавека, яго дапытлівай думкі, якой было мала зямной прасторы. Яна сягала ў бязмежжа космасу, прагна ўзіралася ў зоркі, спрабуючы прачытаць таямніцу ўзнікнення Сусвету.
   Пакуль чалавек ствараў мову, яна будавала ягоную душу, вучыла адчуваць і думаць вобразамі.
   З добразычлівымі іншапляменнікамі добра было абменьвацца таварамі, адначасова і непрыкметна ўзбагачацца новымі словамі, перанятымі ад чужынцаў. Плямёны прыстасоўваліся да ўмоў, імкнуліся выжыць і выхаваць нашчадкаў, агарадзіць іх ад чужога ўплыву. Бо дзіця, выхаванае на чужой мове, будзе любіць чужую больш, чым родную.
   Самыя мудрыя і памятлівыя людзі племені захоўвалі веды, перадаючы іх з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне. Са звычайных, будзённых слоў, сагрэтых душэўным цяплом, высвечаных фантазіяй, ствараўся неад’емны скарб народа. Мы багатыя нашчадкі, бо маем больш за сорак тамоў сабраных і выдадзеных твораў беларускага фальклору.
(144 словы)

Паводле З. Дудзюк.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий