Гімн шчасцю

Пераказы

   Маша сядзела на ўзлеску бярозавага гаю. За спінай і над галавой ледзь чутна шалясцелі лісцем маладыя бярозкі, а наперадзе стаяла высокая нерухомая сцяна жыта. Па небе павольна, не спяшаючыся, плыў няпоўны месяц, зрэдку ныраў за белаватыя воблакі і зноў з’яўляўся, здавалася, задаволена і хітра ўсміхаўся, нібы гаварыў: «Ну не, ад мяне вы нідзе не схаваецеся».
   А ў гаі, белым ад чысценькіх сукенак бярозак-фарсух, заліваліся салаўі. Іх тут быў, відаць, цэлы ансамбль. Яны то зладжана, нібы пад палачку дырыжора, выводзілі свае звонкія, густыя трэлі, то раптам заліваліся паасобку, паказваючы свой спрыт, сваю здольнасць і, магчыма, яшчэ нешта большае.
   Даўно ўжо Машы не даводзілася чуць салаўінага спеву. І яна слухала з захапленнем, заварожаная, аглушаная чароўнай мелодыяй.
   Гэты спеў гучаў як гімн яе шчасцю.
(123 слоў)

Паводле І. Шамякіна.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий