Глушэц такуе

Пераказы і дыктанты

  У канцы сакавіка, калі ў лесе яшчэ шмат снегу, пачынае такаваць глушэц. Заканчваецца глушцовы ток у канцы мая, калі ўсё вакол зелянее. Такуе глушэц на суку высокага дрэва. Звесіўшы крылы ўніз, ён распускае хвост веерам і выцягвае наперад сваю шыю, а галаву задзірае ўгору.
 Глушэц пачынае такаваць на досвітку, калі вакол цёмна і лес яшчэ не абудзіўся. У халодным вільготным паветры далёка чуваць дзіўныя, нібы драўляныя, гукі. Голас глушца нагадвае то скрып дрэва і трэск галінак, то нейкае шчоўканне і бульканне, то стук драўляных прадметаў. Песня глушца нібы народжана гоманам сосен, шолахам вершалін і скрыпам дрэў.
 Такуючы, глушэц нічога не заўважае. Ён цалкам захоплены сваім спевам. Таму і называюць яго глушцом. Скончыўшы такаванне, перш чым пачаць новую песню, ён пільна прыслухоўваецца і аглядаецца.
(125 слоў)

Паводле В. Вольскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий