Грак

Пераказы і дыктанты

  Неўзабаве пасля вайны, неяк пад восень, на гарадской Коласавай сядзібе з’явіўся грак. Падрабязнасцей з’яўлення птушкі не ўсачылі, а ўбачылі яе выпадкова, калі грак перабягаў з адной сваёй схованкі ў іншую.
 Хаваўся ён больш у гусцейшым зарасніку, а калі крыху акрыяў, асмеліўся выходзіць нават да дзвярэй хлеўчука. Тут на лаўцы адпачываў Канстанцін Міхайлавіч, не забыўшыся насыпаць чаго-небудзь птушцы. Грак, не баючыся Коласа, патупваў блізка каля яго, браў ежу амаль што з рук. Усіх іншых жыхароў дома аецерагаўся.
 Так дабыўся калека-грачок да першага снегу, хоць і паправіўся ўжо, жывучы на дармовых харчах. «Замерзне, небарака», – падумаў Колас, вярнуўшыся з зацярушанага шэранню саду, дзе ўжо адчуваўся першы мароз.
 Гаспадар пацёр рукі, сядаючы за абед, пачаў уголас думаць, якой даць рады, каб птушка перазімавала ў цяпле. Забыўся, што злаваў на гракоў у час іхніх крыклівых адвячоркаў. Тады ён наракаў на іх: ломяць галлё, а дрэвы праз гэта ўсыхаюць.
(144 словы)

Паводле М. Лужаніна.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий