Грамадства

Пераказы і дыктанты

  Усе людзі нашай краіны – гэта народ Беларусі. Інакш кажучы – грамадства.
 Наша агульная сям’я складаецца больш чым з дзевяці мільёнаў чалавек, сярод якіх старыя і дзеці, моладзь і сталыя людзі.1 Беларусы – асноўная частка нашага насельніцтва. Побач з намі ў дружбе і згодзе жывуць рускія і ўкраінцы, палякі і літоўцы, яўрэі і армяне, азербайджанцы і казахі. Усяго сто трынаццаць нацый і нацыянальнасцей. Усе мы з’яўляемся грамадзянамі краіны Беларусь. Для ўсіх грамадзян прымаюцца адны законы. У іх вызначаны правы і абавязкі. Імі павінны карыстацца ўсе людзі Беларусі.
 У законе «Аб правах дзіцяці» ёсць глава, якая называецца «Дзіця і грамадства». У ёй змешчана сем артыкулаў.
 Каб вы сталі патрэбнымі і карыснымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, закон гарантуе вам права на атрыманне прафесіі, права на адпачынак, на карыстанне спартыўнымі пляцоўкамі і культурна-асветнымі ўстановамі.
 Абавязак кожнага з вас – дастойна прыняць эстафету жыцця ад дарослых.
(139 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий