Груша адцвітае

Пераказы

   Груша цвіла апошні год.
   Усе галіны яе, усе вялікія расохі, да апошняга пруціка, былі ўсыпаны буйным бела-ружовым цветам. Яна кіпела, млела і раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы і распускала ў яго ззянні маленькія, кволыя пальцы новых парасткаў. І была яна такая магутная і свежая, так утрапёна спрачаліся ў яе ружовым раі пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу і не будзе ёй канца.
   Аднак надыходзіла яе апошняя часіна.
   Дняпро падбіраўся да яе спакваля, як разбойнік. У вечным сваім імкненні скрышыць правы бераг, ён падступаў зусім блізка да яго, руйнаваў адхоны, зносіў лазу, гвалтоўна вырываў кавалкі берага або асцярожна падмываў яго, каб раптам абурыць у ваду цэлыя глыбы зямлі. Потым адступаў да наступнай вясны, і трава літасціва спяшалася залячыць раны, нанесеныя Дняпром. А ён вяртаўся зноў і зноў і з часам абкружыў грушу амаль з усіх бакоў.
(142 словы)

Паводле У. Караткевіча.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий