Грыбныя дажджы

Пераказы

   Грыбы – дзеці навальніц і шчодрых праліўных дажджоў. Пасля іх усталёўваецца на некалькі дзён цёплае сухое надвор’е. Здараецца, што пасля моцнай кароткачасовай навальніцы лёгкі летні ветрык раптам засцеле неба шэрымі абложнымі хмарамі. Тады цэлы дзень і болей пастаянна імжыць дробны, ледзь прыкметны дождж. Калі доўгая працяглая спякота парыць зямлю, паветра перапаўняецца вільгаццю. А тут яшчэ пройдзе спорны дождж і напоіць удосталь лясную глебу. Тады ўжо грыбы так і лезуць з-пад зямлі, падымаючы на сваіх пругкіх капялюшыках мінулагодняе лісце і сухія іголкі.
   Бяры тады ў рукі любы посуд і хутчэй бяжы ў лес. Цэлымі сем’ямі разбягаюцца па палянах рознакаляровыя сыраежкі. Стойкім водарам каралеўскіх баравікоў напаўняюцца стромкія бары. А на ўскрайку лесу, у рэдкім асінніку, прыцягвае вока яркая чырвань галовак маладзенькіх асавікоў. А колькі яшчэ розных грыбоў можна сустрэць у лесе! Не лянуйся, будзь спрытным, але і не спяшайся асабліва.
(139 слоў)

Паводле В. Стомы.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий