Грыбы ў павер’ях

Пераказы і дыктанты

  У глыбокай старажытнасці да грыбоў ставіліся па-рознаму. Напрыклад, жыхары Гватэмалы пакланяліся ім. Захаваліся скульптуры грыбоў з выявамі міфічных духаў на ножцы. Да нашага часу дайшлі павер’і многіх народаў, што грыбы нараджаюцца не ад дажджу, а ад грому. А некаторыя першабытныя плямёны звязвалі з’яўленне грыбоў з зоркамі і з вясёлкай.
 Многія народы лічылі, што грыбы – гэта хлеб д’ябла. Спатрэбілася шмат часу, каб людзі навучыліся адрозніваць ядомыя грыбы ад неядомых. Памылкі пагражалі не толькі чалавечаму здароўю, але і жыццю.
 Нашы далёкія продкі таксама былі вялікімі грыбнікамі. І прыдумалі нямала павер’яў, звязаных са зборам грыбоў. Напрыклад, калі ў лесе грыбніку трапіцца на вочы заяц, то трэба ісці ў той бок, куды ён пабег. Праўда, спачатку неабходна падняць з долу любую рэч, перакінуць яе цераз зайцаў след. А яшчэ нашы продкі былі перакананыя, што калі паглядзець на грыб, то ён перастане расці.
(141 слова)

Паводле А. Бадака.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий