Іван Навуменка — Хлопцы самай вялікай вайны…

Іван Навуменка

Водгук на апавяданне хлопцы самай вялікай вайны.

Твор «Хлопцы самай вялікай вайны…» — споведзь удзельніка самай страшнай і «самай вялікай вайны», ледзь не адзінага ўцалелага героя з пакалення 1925 года нараджэння. Падзеі ў творы адбываюцца ў 1943 г., калі вайна ўжо адкацілася на захад, а былыя ўдзельнікі партызанскага руху прызваны ў дзеючую армію.
У апавяданні шмат сцэн, якія пакідаюць незабыўныя ўражанні. Кранае сцэна шэсця калоны са станцыі Фаянсава, калі дрэнна апранутых, напалову галодных людзей, якія змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах, праклінаюць і абражаюць жанчыны: «Глядзі, ражку наеў, патрыёт…» Крыўднае слова: «Дэзерціры…» таксама незаслужана кідалі ім услед.
Цяжкае ўражанне пакідае і апісанне лёсаў моладзі 1925 года нараджэння: «Стрыечны брат Адам загінуў ля Дняпра, калі абыходзілі Оршу, Пеця Герасімаў дайшоў аж да Гродна. Ля Нёмана яго цяжка параніла, і некалькі дзён ён яшчэ жыў…» Такі ж лёс напаткаў і іншых аднакласнікаў Віктара: «Васіль Міхальчук прапаў без вестак…» Заставалася надзея на вяртанне дадому Сашы Чарняўскага: «Ужо ва Усходняй Прусіі Віктар атрымаў ліст ад свайго аднакласніка Сашы Чарняўскага. Ліст ішоў усяго толькі тры дні. Саша быў побач. Віктар узрадаваўся, марыў аб тым, каб як-небудзь пабачыцца. Але хутка не стала вестак і ад Сашы…»
Не пакідаюць абыякавым і сцэны жыцця ў запасным палку, мары пра ежу: «Віктару было шкада хлопцаў. Ён радаваўся, што яны хоць раз удосталь наядуцца…» Голад прымушае героя прадаць паддзёўку і куртку з бліскучым замком. За гэтыя грошы ён купіў пяць праснакоў і бутэльку малака. Галодны сам, ён падзяліў ежу з сябрамі.
Завязка дзеяння — аповед пра Віктара Пасашку, які разам са сваімі сябрамі і аднакласнікамі едзе ў цяплушцы на захад на перападрыхтоўку перад адпраўкай на фронт.
Кульмінацыя — шэсце калоны са станцыі Фаянсава пад праклёны жанчын-гандлярак.
Развязка — вынік, ці фінал аповеду, які адначасова выступае пракляццем вайне: паранены пад Ленінградам Віктар узгадвае сваіх загінулых сяброў: «Вайна яшчэ не скончылася, а хлопцаў нараджэння дваццаць пятага года, з якімі разам хадзіў у школу і якія пайшлі на фронт, Віктар жывога ўжо не памятаў ніводнага».

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий