Каляровая Белавежа

Пераказы і дыктанты

  Цудоўная Белавежа вясной! Яшчэ не агоркне бярозавік, як расплюшчваюць сінія вочкі пралескі. Яны, нібы невялічкія азярцы, адлюстроўваюць блакіт неба. У пушчы ёсць не толькі блакітныя і сінія пралескі, часам трапляюцца ружовага, нават белага колеру.
 Самыя каляровыя месяцы ў Белавежы – гэта чэрвень і ліпень. Здаецца, для таго, каб ярчэй палалі смолкі, цвіў казялец і канюшына, над пушчанскай лугавінай устаюць рамонкі-нівянікі. Сваімі бялюткімі пялёсткамі кветка расплочваецца за сумненні людзей у каханні, вянкамі на галовах дзяўчат, букетамі на стале. Рамонак-нівянік не хаваецца ў гушчары, а ўвесь навідавоку. Пад гарачым ліпеньскім сонцам растае рамонкавы снег. І толькі адна-другая кветка будзе цвісці да самай восені.
 Запаліўшы кастры на бярозах ды асінах, штогод восень упрыгожвае пушчу дыванамі верасоў. Калі, вяртаючыся з падарожжа, захапіць з сабой галінку, яна доўга будзе захоўваць свой колер, свяціць няўлоўным восеньскім сумам, падобным да дарагога ўспаміну.
(136 слоў)

Паводле Я. Пархуты.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий