Калыска маленства

Пераказы і дыктанты

  Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым лясным прыволлі, дзе векавечныя хвоі падпіраюць сіняе неба, а недалёка між зялёных берагоў бруяцца хвалі нястомнага Нёмана.
 Тут, у чароўным Наднямонні, пачаліся жыццёвыя сцежкі яго нялёгкага маленства. Акінчыцы, Ласток – ціхія і прыгожыя закуткі нёманскага краю.
 Аднак найбольш паэтычных уражанняў юнацтва звязана з леснічоўкай Альбуць. Тут, у Альбуці, ён прачытаў першае слова, склаў першы вершаваны радок, слухаў песні лясных жаваранкаў, любаваўся вясновымі навальніцамі. Вунь відаць яшчэ тая глухая сцежачка, якой ён любіў бегаць раніцою ў грыбы.
 Пасля доўгіх зімовых вечароў вясна заўсёды прыносіла пад сялянскую страху не толькі новыя гаспадарчыя клопаты, але радасць і абнаўленне жыцця, надзею на лепшае. Прачыналася прырода ад зімовага сну, абуджаліся і рваліся ў нязведаныя далі парыванні і помыслы юнака. Тут, у Альбуці, кволая паэтычная іскра загарэлася ў сэрцы той векапомнай вясною, што ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць.
 Недалёка ад Альбуці знаходзілася вёска Мікалаеўшчына – дарагое фамільнае гняздо. Там жылі і добрыя сябры, і шматлікая радня, там знаходзілася народнае вучылішча, куды даўно рвалася яго душа, прагная да кнігі.
(169 слоў)

Паводле С. Александровіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений