Кандрат Крапіва — Едзе крытык малады

Кандрат Крапіва

Да 23 красавіка 1932 г.

На замораных гнядых,
Сам непадкаваны,
Едзе крытык малады
З пугай дратаванай.

Воз нялёгкі па гразі
 Па калодкі грузне:
– Гэй, папутнік, не бузі!
Шавялі, саюзнік!

Вось дастану па вушах!
Гэй, шамкамі бразгай!
Выпаўзай па біты шлях
З каляіны гразкай!

Ходзіць пуга па хвасце:
– Не бал-лу-уй, папу-утнік!
На пятнаццатай вярсце
Не сцярпеў пакутнік:

– Крытык! Родненькі! Даруй
Мне з маёю музай!
Кіраваць-то ты кіруй,
Ды не вельмі тузай.

 

1932 г.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий