Карані памяці

Пераказы

   Праз многа гадоў я вярнуўся ў вёску, з якой звязаны самыя лепшыя ўспаміны дзіцячага і юнацкага жыцця.
   Каля суседняй хаты я зноў убачыў самы вялікі ў вёсцы дуб. Вялізнае дрэва, абхапіць якое маглі не менш за тры чалавекі, высахла. На яго ствале не было ніводнага зялёнага парастка, і ён нікому не мог перадаць сваю сілу. Так і мы, адарваныя ад каранёў і пазбаўленыя магчымасці падзяліцца тым багаццем, што назапасілі нашы продкі, можам страціць сваю будучыню, будучыню сваёй нацыі.
   Каля нашай хаты калісьці расла танюсенькая юная бярозка. Яна, як і мы тады, толькі пачынала жыць. Зараз гэта вялікае моцнае дрэва. Бярозка нібы наша памяць, карані якой павінны быць дужымі. Для таго каб кожны з нас мог берагчы гісторыю свайго роду, перадаваць яе сваім дзецям і ўнукам і як мага часцей праходзіць з імі шляхамі памяці.
(136 слоў)

Паводле Д. Пятровіча.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий