Каштоўныя камяні

Пераказы і дыктанты

  Здаўна чалавека пачалі цікавіць каштоўныя камяні. Яго прываблівала іх прыгажосць, дасканалая форма крышталя, бляск і афарбоўка. Іх знаходзілі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, а затым па адным з гандлёвых шляхоў праз тэрыторыю сучаснай Беларусі і Украіны перапраўлялі ў Еўропу. У старажытнасці ў некаторых дзяржавах янтарныя пласцінкі служылі эквівалентам залатых і сярэбраных манет. Яшчэ ў першым стагоддзі да нашай эры на тэрыторыі сучаснай Беларусі, на Палессі, старажытныя славянскія плямёны карысталіся ўпрыгожаннямі, зробленымі з каштоўных камянёў. Таму зусім зразумела, што назвы каштоўных камянёў маюць доўгую і даволі цікавую гісторыю.
 Назвы каштоўных камянёў у беларускай мове захаваліся ад старажытнасці. Часцей за ўсё яны з’яўляюцца вытворнымі ад канкрэтных геаграфічных назваў ці ад слоў, якія адлюстроўвалі ўяўленні тагачаснага насельніцтва аб прыметах і ўласцівасцях мінералаў. У назвах каштоўных камянёў, як у люстэрку, знайшлі адбітак кантакты нашых продкаў з прадстаўнікамі іншых народаў.
(136 слоў)

Паводле Н. Мордас.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий