Кастусь Жук — Беларуская зіма

Кастусь Жук

Беларуская зіма –
Гэта цуд, паверце.
Прыгажэй нідзе няма
Аж на цэлым свеце.

Дрэвы – ў снежным серабры.
Хаты – ў шапках белых.
Лес – кашлаты і стары –
Быццам амярцвелы.

А як пройдуцца вятры
Па зямных прасторах –
Ты убачыш на двары
Мірыяды зорак.

Вока будуць чараваць
Светлячкі-сняжынкі.
Будуць лыжнікаў склікаць
Горкі і сцяжынкі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий