Кастусь Жук — Зямныя лекары

Кастусь Жук

На Зямлі
Багата спраў
(Кожны ведае вучоны!)
У падлескаў і дубраў,
У бароў вечназялёных.

Лекары яны для нас,
Для зямных абшараў, нетраў:
Ачышчаюць пра запас
Глебу, бруднае паветра.

У лясоў такі закон:
Памагаць людскому роду,
Каб гусцеў, чысцеў азон,
Стала болей кіслароду.

Мы ж –
Не ўсе да іх з дабром:
Высякаем іх і нішчым;
Стала ў птушак
Пад крылом
Болей лядаў, папялішчаў.

Хто ж пасадзіць новы лес
Ці хаця б адну лясіну?
Цяжка дыхае прагрэс
Нам у спіну, лесу ў спіну…

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий