Кажаны

Пераказы і дыктанты

  Ёсць дзіўныя жывёлы, якія лятаюць з дапамогай рук-крылаў. Гэтыя істоты выглядаюць даволі смешна: вушы ў іх малыя, пярэднія канечнасці зменены ў крылы. Пры палёце скураная перапонка расцягваецца, як у птушкі крылы.
 Кажаны вядуць начны лад жыцця. Днём яны хаваюцца пад дахамі дамоў, у дуплістых дрэвах, на гарышчы. Звычайна ў адным сховішчы можа знаходзіцца некалькі дзясяткаў кажаноў.
 Узімку кажаны ўпадаюць у спячку. Летам перад захадам сонца можна назіраць, як яны хутка перасоўваюцца над кронамі дрэў ці дахамі дамоў. Прагаладаўшыся за дзень, кажаны палююць на насякомых.
 Заолагі ніяк не маглі зразумець, як у кажаноў атрымліваецца лавіць насякомых уначы. Доўгія гады цягнуліся эксперыменты. Высветлілася, што кажаны валодаюць унікальным лакатарам, які пры палёце вылучае ўльтрагукавыя сігналы. З дапамогай гэтага лакатара кажан беспамылкова знаходзіць сабе корм.
 Сябры лесу ведаюць, што кажаны – надзвычай карысныя жывёлы. Яны харчуюцца насякомымі, якія прыносяць шкоду раслінам.
(137 слоў)

Паводле С. Гук.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий