Кнігі дапамагаюць падарожнічаць

Пераказы і дыктанты

  Многія з нас любяць падарожнічаць. Адных клічуць далёкія краіны, жаданне пазнаёміцца з мясцовымі традыцыямі і культурай. Іншых найперш цікавіць прырода, і яны гатовыя рызыкаваць сваім жыццём, толькі б на ўласныя вочы ўбачыць рэдкую жывёлу.
 Відавочна, аматараў вандровак у свет дзікай прыроды значна менш. Але ў трапічным лесе, ці гарачай пустыні, ці ў бяскрайнім акіяне – усюды нас чакае шмат незабыўнага і нават, на першы погляд, неверагоднага.
 На жаль, каб пабываць усюды, дзе хочацца, не хопіць жыцця. І тут на дапамогу прыходзяць кнігі. Вядома, яны не могуць замяніць рэальную вандроўку. Але, з іншага боку, ніякая вандроўка не дасць табе столькі цікавых звестак, колькі даюць кнігі, бо звесткі гэтыя спецыялісты збіраюць стагоддзямі. А першым вучоным, хто пачаў усур’ёз цікавіцца жыццём жывёл, быў Арыстоцель, які жыў у чацвёртым стагоддзі да нашай эры. Яго праца «Гісторыя жывёл» паклала пачатак вельмі цікавай навуцы, якая называецца заалогіяй.
(143 словы)

Паводле А. Бадака.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий