Колер кветак

Пераказы

   Хто б мог падумаць, што ў насякомых, як і ў людзей, бываюць любімыя кветкі! Праўда, выбіраюць яны іх звычайна не па форме, а па колеры. Так, у пчол любімыя колеры ружовы, фіялетавы, сіні. Такія кветкі яны ў першую чаргу апыляюць. Мухі чамусьці любяць жоўты колер. А вось чырвоны многія насякомыя часта блытаюць з цёмна-шэрым, таму застаюцца да такіх кветак абыякавымі. За выключэннем хіба што матылькоў, якія могуць адрозніваць чырвоны колер, таму ахвотна садзяцца на такія кветкі.
   Увогуле ж колер кветак залежыць ад пігментаў, якія маюць іх пялёсткі. Праўда, тут ёсць і выключэнні. Напрыклад, белыя пялёсткі яблынь ці вішань. На самай справе ніякіх пігментаў у гэтых пялёстках няма, а белыя яны дзякуючы паветру. Паспрабуйце разгледзець такі пялёстак пад мікраскопам, і вы ўбачыце, што ў ім шмат бясколерных клетак, раздзеленых адна ад адной прамежкамі, запоўненымі паветрам. Дзякуючы гэтаму пялёсткі адбіваюць святло, здаючыся белымі.
(143 словы)

Паводле А. Бадака.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий