Краіна здароўя

Пераказы і дыктанты

  У Беларусі расце больш за дзве тысячы зёлак. Людзі даўно заўважылі станоўчае ўздзеянне траў і кветак на свой эмацыянальны стан. Афарбоўка, форма, водар – спалучэнне гэтых трох фактараў ужо само па сабе дабратворна ўплывае на наш арганізм, а цудоўныя лекавыя ўласцівасці зёлак часта могуць забяспечыць поўнае пазбаўленне ад нездаровага стану. На жаль, з названых дзвюх тысяч траў і зёлак сёння можна выкарыстоўваць толькі каля двухсот найменняў. Таму што ў выніку неразумнага выкарыстання хімічных угнаенняў нашы палі, лугі і лясы забруджаны рознымі адыходамі вытворчасці. А якую шкоду экалогіі, і найперш зёлкам, наносіць масавае спальванне травы і смецця! На жаль, многія не разумеюць, што гэтым самым прыносяць шкоду не толькі сабе, але і сваім унукам і праўнукам.
 Зёлкі – гэта невычэрпная крыніца здароўя. Аднак жа заходзіць у гэту краіну і карыстацца яе дабротамі трэба разумна і ашчадна.
(135 слоў)

Паводле А. Грачова.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий