Крэўскі замак

Пераказы і дыктанты

  Між маляўнічых боханаў-пагоркаў Смаргоншчыны ціха дрэмлюць ссівелыя ад часу і ваеннага попелу руіны некалі магутнага Крэўскага замка. Гэта быў першы цалкам мураваны замак у Вялікім Княстве Літоўскім. Будавалі замак на балоцістым поплаве і насыпанай з пяску выдме. Таму нават пад глыбокія фундаменты падкладвалі своеасаблівыя падушкі з дробнага камення і гліны, дубовых і яловых жэрдак і галін. Кажуць, што падобныя збудаванні, як магутныя гняздоўі арлінай славы, былі пад сілу толькі сапраўдным волатам. Пра волатаўскую сілу крэўскіх майстроў сведчаць і велізарныя валуны, якія на недасягальнай вышыні замураваны ў сценах замка. Ці не з той пары захавалася ў людскім асяроддзі выслоўе: «Каб ты на Крэўскі замак валуны цягаў».
 За сваё доўгае жыццё замак зведаў славу і няслаўе, багацце і заняпад, разбурэнне і аднаўленне, візіты знатных гасцей, дзяржаўных асоб і непамысныя злачынствы. Пра тое сведчыць і сама архітэктура манументальнага збудавання.
(138 слоў)

Паводле А. Бутэвіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий