Кругасветнае падарожжа

Пераказы і дыктанты

  Кожны чалавек за сваё жыццё дорыць вечнасці хоць адно кругасветнае падарожжа.
 Толькі робіць гэта кожны па-свойму. Адзін ідзе па зямлі як гаспадар. Пад ім, нібы кладкі, спружыняць, прагінаюцца дарогі. Яго кругасветнае падарожжа – штодзённая праца. Чалавек робіць яго то з плугам, то з касою, а то на возе, звозячы з лугу першы ўкос духмянага краскавага лета.
 У другога ледзь-ледзь хапае жыцця і на адно кругасветнае падарожжа. Ён вытоптвае ў траве сцежкі, якія злучаюць яго хату са студняю, студню – з хлявом. Але чалавек непрыкметна натоптвае сваё кругасветнае падарожжа.
 У трэцяга кругасветных падарожжаў хоць адбаўляй. Але робіць ён іх у мяккіх вагонах хуткіх цягнікоў.
 Мае кругасветныя падарожжы не былі такія, якімі прынята іх лічыць. Я круціў свае сорак тысяч кіламетраў па шчодрай зямлі маіх прадзедаў. Мне не трэба было перад падарожжам садзіцца за вывучэнне чужой мовы: з лясамі, вёскамі, гарадамі мы гаварылі на нашай мове.
(144 словы)

Паводле Я. Сіпакова.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий