Крылатае насельніцтва пушчы

Пераказы і дыктанты

  Красавіцкім ранкам вы абавязкова пачуеце ў пушчы спеў глушца. Ён такуе на суку высокага дрэва на досвітку. Вакол цёмна, лес яшчэ не абудзіўся. Звесіўшы крылы ўніз, распускае хвост веерам і выцягвае наперад шыю, а галаву задзірае ўгору. Такуючы, ён нічога не чуе, нічога не заўважае. Разам з зубрам гэты дзікі лясны певень з’яўляецца жывым прадстаўніком ледавіковага перыяду.
 Нямала ў белавежскіх лясах цецерукоў, рабчыкаў, курапатак, а на рэчках, балотах – дзікіх качак жораваў, буслоў. У непраходнай глушэчы гняздзіцца на векавых дрэвах рэдкі птах – чорны бусел.
 Вясною і ў пачатку лета Белавежская пушча поўная жыцця, птушынага спеву. Непадалёк ад лясных рэчак выводзіць свае чароўныя трэлі сціплы начны спявак салавей. Гарэзна свішчуць шпакі, спяваюць берасцянкі, чыжы, шчыглы, дразды… З ранку да вечара не змаўкае шматгалосы птушыны хор.
(125 слоў)

Паводле В. Вольскага.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий