Крыніца інфармацыі

Пераказы і дыктанты

  Кніга – крыніца інфармацыі. Яна з’явілася тады, калі чалавек захацеў расказаць тое, што ведае, не толькі нейкаму аднаму чалавеку, з якім размаўляў, а і многім невядомым і незнаёмым субяседнікам. І яшчэ кніга ўзнікла тады, калі людзі навучыліся запісваць усё, што думаюць, калі ў іх з’явілася пісьмовая мова.
 Яны з асалодаю і апантанасцю пісалі ў свой час на сценах пячор, на гліняных таблічках, на кары бяросты. Берасцяныя граматы – гэта пісьмы, запіскі, дакументы, якія дайшлі да нас аж з трынаццатага стагоддзя. Пісалі на керамічным посудзе, на драўляных і касцяных побытавых рэчах, на алавяных гандлёвых пячатках-пломбах, на ювелірных вырабах, на сценах бажніц.
 На Беларусі кнігі перапісвалі ад рукі аж да дзевятнаццатага стагоддзя. Узнікненне друкаванай кнігі звязана ў нас з імем славутага нашага першадрукара Францыска Скарыны з Полацка. Ён быў першы, хто ва ўсходнеславянскіх землях пачаў друкаваць кнігі.
(135 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий