Куток маленства

Пераказы і дыктанты

   Ёсць у кожнага свой, мілы сэрцу куток, які з бегам гадоў не толькі не цьмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшым, даражэйшым. Многа можа быць у чалавека за жыццё іншых куткоў, і больш слаўных, і больш выдатных, але гэты куток не забываецца, не адступае ўдалеч сярод іншых дарагіх успамінаў. Ён самы дарагі, самы шчымлівы! Куток гэты – тая хата, дзе мы вучыліся бегаць, чулі цеплыню матчыных рук і цеплыню сэрца, куток нашага маленства.
   З радасцю і болем пад’язджаю я кожны раз да родных сваіх мясцін. Гледзячы па тым, з якога боку ідзе дарога да роднага кутка, ад Гомеля ці ад Мазыра пачынаюцца гарады, станцыі, вёскі, на якія не магу ўжо глядзець без хвалявання. Рэчыца, Васілевічы, Мазыр – для мяне не проста назвы паселішчаў, а як бы жывыя істоты, таварышы маладосці. Чым бліжэй вядзе дарога да Глінішчаў, тым бліжэйшыя, даражэйшыя таварышы выходзяць насустрач.
(143 словы)

Паводле I. Мележа.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий