Ларыса Геніюш — На каньках

Ларыса Геніюш

Вечар, лёд у агнях,
А над елкай – месяц.
Едуць, едуць на каньках
Міхасёк з Алесем.
 
Бачаць хлопцы: Таня
То ўпадзе, то ўстане.
– Ой, ізноў я на баку!
Дай хутчэй, Алесь, руку.
 
– То трымайся, калі ласка.
Дапаможа і Міхаська.
Мы дзяўчатак анідзе
Не пакінем у бядзе.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий