Ларыса Геніюш — Не веру

Ларыса Геніюш

Не веру, не веру, каб ў сцюжу замерзла,
што цудна вясной расцвіло,
не веру, не веру, каб колісь замерла,
што некалі песняй жыло.

Што вецер крылаты у небе сасватаў,
калі зацвіталі сады,
ды зоры у далі вяселле спраўлялі,
аж месяц упіўся бляды.

Не веру, не веру, каб днём жыцця шэрым
камусь заламалась крыло,
не веру, не веру, каб згасла, замерла,
што некалі песняй жыло.

1940

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий