Ларыса Геніюш — Вясковы дом

Ларыса Геніюш

Вясковы дом. Тут зруб звычайны
і сіла бацькавай рукі.
Бярвенняў, высечаных дбайна,
цяжар

прылёг на вушакі.

Глядзіць на свет,

прапах жывіцай,

на летнім сонейку прасох,
між дрэва ветру не прабіцца –
ляжыць там туга шэры мох.

Чысцеюць сені і святліца
да ўсіх прыветліва, з цяплом.
Тут кожны можа прыпыніцца,
хто завітае не са злом.

Хлеб пад абрусам хатні, свежы,
мядок ліпнёвы загусцеў.
Ахвотна нож акраец рэжа
і мажа мёдам для гасцей.

Сляды маіх дзядоў на лаве,
дыван з матуліных красён.
За абразамі пахнуць травы,
цвітуць юргіні пад вакном.

Сагрэта вішнямі сяліба,
сцяжынак ад суседзяў бег,
засеяная хлебам скіба
айчынных ніваў з веку ў век.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий