Леанід Дайнека — Радзіме

Леанід Дайнека

Ты пачыналася ў лясах,
Дрымучых, неабдымных.
Ты пачыналася ў слязах
I ў песнях салаўіных.
Ішла пастушкай па раллі,
Была жняёй у полі,
I ў час пакут цябе вялі
У полымя сляпое.
Радзіма, дай з табой пабыць,
Бо я ішоў здалёку.
Радзіма, дай усмак папіць
Бярозавага соку.
Спляліся ў вянок адзін
I колеры і гукі.
Стаю, маўчу, бяру з галін
Лісточак – сонца ў рукі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений