Леанід Дайнека — Што прыносіць Новы год?

Леанід Дайнека

Што прыносіць Новы год?
Новы снег і новы лёд.
Новы ў полі лыжны след.
Новы ў новы цырк білет.
Новыя канькі, свісткі.
Новыя канікулы.
Новы дождж. I новы гром
Пераезд у новы дом.
Новы смачны апельсін.
Не злічыць усіх навін!
Дык па-новаму жывіце,
Толькі ўважліва сачыце,
Каб у торбе Дзед Мароз
Новых двоек не прынёс.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий