Леанід Дайнека — След ваўкалака

Леанід Дайнека

  У цэнтры рамана «След ваўкалака» — вобраз славутага Усяслава Чарадзея, які, згодна легендарных звестак, валодаў незвычайнымі здольнасцямі — «разумеў галасы ўсяго жывога», мог перакінуцца ў ваўкалака. У «Эпілогу» рамана Леанід  Дайнека так гаворыць пра гэтага валадара Полацкай зямлі: «Князь Усяслаў яркай зоркай прамчаўся па трывожным небасхіле адзінаццатага стагоддзя. Пры ім Полацкае княства дасягнула сваёй найвышэйшай магутнасці».

  Пісьменнік паказвае Усяслава ў вельмі драматычны, лёсавызначальны момант: разам з сынамі яго паланілі кіеўскія князі Яраславічы, пасадзілі ў поруб, дзе ён звыкся з думкаю, што сканае ў няволі. «Вельмі любіць Усяслаў свой Полацк, Полацкую зямлю», ён — мужны і адважны вой — трымаецца перад Яраславічамі з гонарам, высакародна. Неўзабаве на Кіеў рушылі палавецкія орды хана Шарукана. У горадзе ўспыхнулі народныя хваляванні і незадаволенасць. Кляне вызвалілі з поруба Усяслава і даверылі яму свой лёс. У цяжкую, смяротную хвіліну, узначаліўшы войска Кіян, ён моцным шчытом адкідвае палавецкую навалу. Аднак потым Усяслаў адмаўляецца ад велікакняжацкага трона, бо не хоча, каб палілася кроў у міжусобіцах, каб па касцях славян хан Шарукан увайшоў у Кіеў»: «Не хачу крыві і бягу ў Полацк. Люблю Кіеў, але Полацк люблю болей». Усяслаў паўстае як дальнабачны, разважлівы палітык, глыбока маральная асоба.

  У рамане яскрава паказаны тагачасныя рэлігійныя супярэчнасці, якія вялі да процістаяння, непрымірымасці, гвалту. І гэтага не прымае князь Усяслаў, бо і «дзеці Перуна» і хрысціяне — людзі адной зямлі.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений