Леанід Дранько-Майсюк — Ёсць нешта польскае ў табе – таемнасць тая…

Леанід Дранько-Майсюк

Ёсць нешта польскае ў табе – таемнасць тая,
Не падуладная Міцкевічу самому.
Я разгадаць яе не дам нікому,
Аднак і сам ніяк не разгадаю.
 
I не спрабую нават, не жадаю
I ведаю – да смерці маладому
Як добра быць, калі вартуюць стому
Падсвечнік бронзавы і свечка залатая…
 
Таемнасць, маладосць – бальзам адзіны,
Адзіны для мужчыны і жанчыны,
Які дапамагае не старэць.
 
Але мацней жаданне – піць і плакаць,
Крыштальны туфлік твой мяняць на лапаць
I ні сяброў ні ворагаў не мець.

5 студзеня 1995

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий