Хмурная восень злізала пагоркі…
Познія яблыкі ў садзе пагорклі…
Ціха ў душы, нібы ў доме начлежным.
Толькі душа мая мне не належыць.
Хмурнаму небу. Рыжаму долу.
Голаму саду. Мірнаму дому.
Сумнай жанчыне ў роднай Айчыне…
Дзе прыналежна – там і спачыне.
1980