Леанід Галубовіч — Тварцам агню

Леанід Галубовіч

Агонь з нічога не ўзнікае.
Павінна ўсё-ткі штосьці быць,
Што разам з тым агнём знікае,
Калі аблонь агню гарыць.

Павінен творца быць – мы знаем –
Агню, які для нас нямы.
Гарым, ствараючы, згараем
Ды саграваем іншых мы.

А калі сам згарыць тварэц.
Агонь – тварцу таму вянец.

Я ля агню не раз сумеўся,
Не адагрэўшы нават рук…
Няўжо,няўжо ён узгарэўся
Ад болю нейчага і мук?..

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий